Шаноўныя калегі! 10 красавіка ў 12:45 у аўдыторыі 62 філалагічнага факультэта БДУ адбудзецца навуковы семінар кандыдата філалагічных навук, дацэнта Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай “ЛАЦІНАМОЎНЫ ЛІРА-ЭПАС БЕЛАРУСІ ЭПОХ РЭНЕСАНСУ І РАННЯГА БАРОКА”. У праграме семінара: прэзентацыя манаграфічных даследаванняў Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай “Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс” і “Беларуская лацінамоўная паэма: позні Рэнесанс і ранняе Барока”, а таксама семінар-практыкум “Nulli concedo: творчыя здабыткі перакладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ”. Далучайцеся да нашай працы!
Савет маладых вучоных філфака БДУ
Творчы гурток перакладчыкаў-медыявістаў
Кафедра гісторыі беларускай літаратуры


BY 
