Сэрвісы

Выстава “Велікодныя яйкі”

З 9 па 17 красавіка ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ прайшла традыцыйная выстава “Велікодныя яйкі”.

Падчас яе прэзентацыі д.ф.н. прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, якая з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком кабінета-музея, расказала пра гісторыю Вялікадня і традыцыі яго святкавання ў розных народаў свету, а таксама пра велікодныя яйкі як галоўны сімвал аднаго з самых вялікіх хрысціянскіх свят.

У экспазіцыі былі прадстаўлены экспанаты з фондаў фальклорна-этнаграфічнага кабінета-музея беларускай культуры; драўляныя пісанкі з майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра; экспанаты з уласных калекцый прафесара І.В. Казаковай, выкладчыцы С.В. Шамякінай, члена Садружнасці дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьевай; экспанаты з адзінага ў свеце Музея пісанак (знаходзіцца на Украіне, у горадзе Каламыя); крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ Ю.М. Цярэнцьевай; кампазіцыя з фетру і акрылу “Кураняткі” (майстар ― В.К. Лаўрэнава).

Наведвальнікі мелі магчымасць убачыць драўляныя, фарфоравыя, каменныя, керамічныя, шкляныя, васкавыя, папяровыя і іншыя велікодныя яйкі. У экспазіцыі ― больш як 100 экспанатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Чэхіі, Германіі, Грэцыі, Егіпта і Галандыі. Госці філфака маглі азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея “Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі”, а таксама мелі магчымасць убачыць факсімільнае выданне Бібліі Францыска Скарыны (1517–1519 гг.).

{gallery}2012-04-19{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image