17 красавіка 2012 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне творчага семінара «Ясны позірк Еўфрасінні праз стагоддзі», які быў наладжаны кафедрай гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай БДУ і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ ў рамках праекту, прысвечанага Году кнігі і 910-годдзю з дня нараджэння беларускай асветніцы, Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Падчас мерапрыемства з вітальным словам выступілі рэктар БДУ акадэмік Абламейка С.У., дэкан філалагічнага факультэта прафесар Роўда І.С., загадчыца кафедры гісторыі беларускай літаратуры дацэнт Казакова Т.П. Ва ўрачыстай абстаноўцы Абламейка С.У. уручыў узнагароды пераможцам творчага конкурсу “Асветніца з роду Усяслава”: дыплом 1 ступені ў намінацыі “Навукова - даследчая” атрымала Мацюк Бажэна, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта, дыплом 2 ступені ў намінацыі “Навукова - даследчая” - Юша Яўгеній, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта, дыплом 1 ступені ў намінацыі “Літаратурная” - Лахоўская Ганна, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта, дыплом 2 ступені ў намінацыі “Літаратурная” - Мяніцкая Анастасія, студэнтка 1 курса гістарычнага факультэта, дыплом 3 ступені ў намінацыі “Літаратурная” - Ярмоленка Вікторыя, студэнтка 2 курса гуманітарнага факультэта, дыплом 3 ступені ў намінацыі “Літаратурная” - Круглова Вольга, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, дыплом 1 ступені ў намінацыі “Журналісцкая” - Пуставіт Вераніка, студэнтка 3 курса Інстытута журналістыкі, дыплом 1 ступені ў намінацыі “Праектная” - калектыў аўтараў: Цай Сюньнань, Ма Цзі, Лу Цзяі, Лі Дань, Кан Цзя, Хуан Цзе, стажоры з Харбіна (Кітай), дыплом 1 ступені ў намінацыі “Мастацкая” - Гатоўка Аляксандра, студэнтка 1 курса Дзяржаўнага інстытута кіравання сацыяльных тэхналогій.
Прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя “Ясны позірк Еўфрасінні праз стагоддзі”, выступілі кандыдат філалагічных навук, загадчыца сектара гісторыі беларускай літаратуры Істытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Ляўшун Л.В., прафесар Саверчанка І.В., протаіерэй Свята-Пятра-Паўлаўскага сабора айцец Аляксандр Ледаховіч, беларуская паэтэса, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры І.Э.Багдановіч і вядомы паэт Н.Я.Гальпяровіч. Затым была праведзена экскурсія ў музей беларускай народнай культуры і Галерэю кніжнага пісьменства філалагічнага факультэта БДУ.
{gallery}2012-04-27_2{/gallery}


BY 
