25 красавіка 2012 года на філалагічным факультэце БДУ прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для замежных студэнтаў, якія ў будучым вучэбным годзе могуть стаць студэнтамі нашага факультэта. Гасцям была прадстаўлена відэа-прэзентацыя філалагічнага факультэта. Самую неабходную інфармацыю пра вучэбны працэс, тэрміны навучання будучыя студэнты змаглі даведацца з “першых вуснаў”, перад імі выступілі намеснік дэкана па навуковай рабоце дацэнт Павел Іванавіч Навойчык, загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі дацэнт Людміла Францаўна Гербік, метадыст па рабоце з замежнымі студэнтамі Валянціна Валянцінаўна Філімонава. Пра насычанае падзеямі студэнцкае жыццё расказалі замежныя студэнты 3 курса філалагічнага факультэта. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі была арганізавана экскурсія па факультэце.
{gallery}2012-04-28{/gallery}


BY 
