Сэрвісы

Мерапрыемства, прысвечанае раману В.Вульф “Місіс Дэлаўэй”

26 сакавіка 2012г. у Зале замежнай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна адбылося мерапрыемства, прысвечанае абмеркаванню рамана В.Вульф “Місіс Дэлаўэй”. У ім прынялі ўдзел студэнты 3 курса рамана-германскага аддзялення БДУ (група ст. выкладчыка Тозік А.В.), Арыяна Тобін, выкладчыца з ЗША, супрацоўнікі аддзела замежнай літаратуры.

Мерапрыемствы такого характару – творчы эксперымент выкладчыка і групы. Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню рамана, і паказ аднайменнага фільма прайшлі ў вельмі нязмушанай атмасферы. Спачатку была паказана прэзентацыя Карнаковай Вікторыі аб жыцці і творчасці В.Вульф. Затым абмяркоўвалася кніга. Студэнты актыўна выказвалі свае думкі, дзяліліся ўражаннямі. Прагляд фільма адбыўся ўжо пасля аналіза тэкста, сюжэтных ліній, асаблівасцяў рамана, што дазволіла паразмаўляць аб чаканнях і здагадках. Праца атрымалася вельмі плённай. Было выказана пажаданне працягнуць падобныя праэкты ў будучым.

{gallery}2012-05-21{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image