Сэрвісы

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА"

20.04 на філалагічным факультэце БДУ кафедрай англійскага мовазнаўства ў завочным фармаце была праведзена III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА". Праблемнымі палямі канферэнцыі былі: Мовазнаўства. Лінгвістычныя праблемы; Мова. Культура. Міжкультурная камунікацыя; Мова і літаратура; Методыка-педагагічныя аспекты выкладання мовы ў ВНУ. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі ВНУ Беларусі, Іспаніі, Канады, Расіі. На пленарным паседжанні былі зроблены даклады на рускай, беларускай, англійскай мовах. Даклады былі прадстаўлены ўдзельнікамі з Беларусі, Іспаніі, Канады, Расіі, ЗША.

Па выніках канферэнцыі рыхтуецца да выдання зборнік навуковых артыкулаў.

{gallery}2012-05-21_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image