Сэрвісы

Віншуем!

19 мая 2012 года пад эгідай Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі адбыўся Беларускі адборачны тур 11-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”, у якім прынялі ўдзел адзінаццаць студэнтаў з розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічаюць і студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, дэманструючы высокія вынікі. І гэты год не стаў выключэннем: Несцерава Ірына Генадзьеўна і Холева Ганна Сяргееўна, студэнткі IV курса, занялі адпаведна першае і трэцяе месцы і засведчылі цудоўнае веданне кітайскай мовы і культуры, а таксама свае творчыя здольнасці.

У далейшым Ірына Несцерава прадставіць Беларусь у фінале XI Міжнароднага конкурсу студэнтаў па кітайскай мове "Кітайская мова - мост".

{gallery}2012-05-22{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image