16 мая на філалагічным факультэце з вялікім поспехам прайшоў традыцыйны англійскі вечар.
Дружная каманда артыстаў, спевакоў і танцораў пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскага мовазнаўства Крывогінай Т.В. і Лаўрэнцьева С.Р. падрыхтавала яркае двухгадзіннае шоў, якое прайшло на адным дыханні. Гасцей і ўдзельнікаў вечара чакала займальная віктарына Brainstorm, вакальныя і танцавальныя нумары, дасціпныя скетчы і бліскучыя жарты. Той факт, што ў праграме мерапрыемства прымалі ўдзел прадстаўнікі практычна ўсіх аддзяленняў факультэта і замежныя студэнты з Кітая і Туркменістана, толькі пацвярджае папулярнасць і значнасць англійскай мовы і культуры ў сучасным свеце ў цэлым і ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце ў прыватнасці.
{gallery}2012-05-24{/gallery}


BY 
