Сэрвісы

І Міжуніверсітэцкая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў

16 мая 2012 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася І Міжуніверсітэцкая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы даследавання замежнай літаратуры», падрыхтаваная кафедрай замежнай літаратуры БДУ. У канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. У рэжыме навуковай дыскусіі было абмеркавана шырокае кола пытанняў, якія з’яўляюцца акутальнымі для сучаснага літаратурнага працэсу: неаміфалагізм, інтэртэкстуальнасць, аўтабіяграфічная проза, антыутопія. Матэрыялам для дакладаў паслужылі творы пісьменнікаў Англіі, ЗША, Францыі, Германіі, Швецыі, Расіі. Не засталіся па-за ўвагай праблемы мастацкага перакладу.

 

Узровень дакладаў, прапанаваных на канферэнцыі, сведчыць пра глыбокую цікавасць аўтараў да праблем сучаснага літаратуразнаўства. Досвед даследчай працы аспірантаў і магістрантаў (Юрыя Курылава, Надзеі Рамырчук, Вікторыі Радзіеўскай, Ганны Рыбаковай) стаў своеасаблівым майстар-класам для студэнтаў малодшых курсаў.

Падобнае мерапрыемства – гэта, перадусім, магчымасць падзяліцца сваімі навуковымі інтарэсамі і дасягненнямі з калегамі, набыць досвед навуковых узаемадачыненняў, што, несумненна, спрыяе аб’яднанню маладых літаратуразнаўцаў.

Станоўчыя вынікі канферэнцыі дазваляюць спадзявацца, што ў будучым яна будзе пашырана ў тэматычным плане і прыцягне большую колькасць удзельнікаў не толькі з ВНУ Мінска, але і з навучальных устаноў іншых гарадоў Беларусі.

{gallery}2012-05-28{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.