У адпаведнасці з рашэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 25 чэрвеня па 7 ліпеня 2012 года праходзіць Міжнародная летняя школа беларускай мовы. Мэтай правядзення Міжнароднай летняй школы беларускай мовы з'яўляецца папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў свеце, інфармаванасць сусветнай грамадскасці аб скарбах беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны.
У працы школы прымаюць удзел 25 славістаў-замежнікаў, якія прыехалі з Польшчы, Украіны і Сербіі.
Апрача вучэбных заняткаў, лекцый і практычных, навучэнцы Міжнароднай летняй школы беларускай мовы змогуць азнаёміцца з гістарычнай і культурнай спадчынай беларусаў. Слухачы наведаюць аддзел рэдкай кнігі і старадрукаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Музей гісторыі БДУ, Музей этнаграфіі і культуры на філалагічным факультэце. Будзе праведзена экскурсія "Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа", экскурсія на "Беларусьфільм". Таксама навучэнцы змогуць наведаць ІХ Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" і інш.
{gallery}2012-06-28{/gallery}


BY 
