6 чэрвеня адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў Другога Пушкінскага літаратурнага конкурсу «Я лиру посвятил…» , арганізаванага кафедрай рускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва.
У гэтым годзе журы адзначыла адораных школьнікаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, Андрэя Голуба (гімназія № 192 г. Мінска) і Ганну Церахаву (школа № 15 г. Магілёва). Ад дэкана філалагічнага факультэта прафесара І.С. Роўда Ганна атрымала падзяку.
Сярод удзельнікаў было нямала таленавітых першакурснікаў (Дар’я Лях, Дзяніс Кандрашоў, Ганна Альшэўская). Зноў паспрабавалі свае сілы лаўрэаты мінулага года Аляксандр Радзюк, Дар’я Шніткова, Аляксандра Тылец, , Яўгенія Лагуноўская.
Творчую атмасферу свята дапамаглі стварыць запрошаныя паэты Ксенія Герман і Андрэй Фаміцкі, а таксама яскравыя музычныя выступленні Бібі Якшымурадавай Біліке Саймэці.
Лаўрэатамі Другога літаратурнага Пушкінскага конкурса рашэннем журы сталі: студэнтка 2 курса аддзялення рускай філалогіі Хрысціна Скрыган (першая прэмія), студэнтка аддзялення рамана-германскай філалогіі Хрысціна Біткалюк (другая прэмія), студэнтка 1 курса аддзялення рускай філалогіі Вера Чарнова.
Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва, кафедры рускай літаратуры БДУ і выдавецтва «Голиафы».
Закончылася свята традыцыйным ускладаннем кветак да помніка А.С. Пушкіну.
{gallery}2012-06-30{/gallery}


BY 
