Сэрвісы

Cустрэча першакурснікаў з кіраўніцтвам факультэта

31 жніўня на факультэце адбылася традыцыйная сустрэча першакурснікаў з кіраўніцтвам факультэта, загадчыкамі кафедр, метадыстамі і студэнцкім актывам. Дэкан прафесар І.С.Роўда пазнаёміў студэнтаў з асаблівасцямі вучэбнага працэсу і магчымасцямі атрымання дадатковай адукацыі, расказаў пра кафедры, вучэбныя кабінеты і лабараторыі, якія функцыянуюць на факультэце. Прывіталі першакурснікаў і прадстаўнікі студэнцкага актыву: прафкама, студсаюза, БРСМ і інш. Яны паведамілі пра кірункі дзейнасці, а таксама пра найбольш значныя акцыі сваіх арганізацый і запрасілі моладзь да творчага супрацоўніцтва, каб зрабіць студэнцкае жыццё больш яркім, насычаным і запамінальным.

{gallery}2012-09-06{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.