Сэрвісы

Школа будучага філолага

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб’яўляе набор слухачоў у “Школу будучага філолага” (вучняў 11 класаў, якія збіраюцца паступаць на філалагічны факультэт БДУ).

Заняткі па беларускай мове і літаратуры, па рускай мове і літаратуры праводзяцца бясплатна выкладчыкамі факультэта з 11.00 да 14.00 у апошнюю суботу кожнага месяца, пачынаючы з лістапада 2012 года.

Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2012 года.

Кантактны тэлефон (кафедра сучаснай беларускай мовы) 222-31-42

Адрас філалагічнага факультэта БДУ: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31; каб. 49.

Image

Рэсурсы

Image
Image