Сэрвісы

V Навуковыя Чытанні

18 верасня 2012 года кафедра гісторыі беларускай літаратуры правяла V Навуковыя Чытанні, прысвечаныя члену-карэспандэнту НАН Беларусі, прафесару, вядомаму паэту і перакладчыку А.А.Лойку і доктару філалагічных навук, гісторыку літаратуры Г.В.Кісялёву. У мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце Навойчык П.І., выкладчыкі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта, студэнты філалагічнага факультэта БДУ і студэнты Люблінскага ўніверсітэта імя М.Кюры-Складоўскай (Рэспубліка Польшча).

Ва ўступным слове загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры дац. Казакова Т.П. грунтоўна распавяла пра навуковую і педагагічную дзейнасць вядомых вучоных. З дакладамі выступілі праф. Саверчанка І.В., які паказаў асноўныя напрамкі навуковых пошукаў даследчыкаў, дац. Запрудскі І.М., дац. Багдановіч І.Э., ст.выкл. Крычко В.П., выкл. кафедры славянскіх літаратур Самахвал С.І. акрэслілі абсягі творчай дзейнасці А.А.Лойкі і Г.В.Кісялёва. З цікавымі дакладамі выступілі магістранты і студэнты філалагічнага факультэта: “Вобраз Тадэвуша Рэйтана ў беларускай літаратуры XIXст.” (магістрантка кафедры Ючкавіч А.С.), “Хрысціянскі ідэал ў агіяграфічных творах XI– XIIIст.” (студэнтка 3 курса Алешчанка А.А.), “Асоба Еўфрасінні Полацкай ў беларускай літаратуры” (студэнт 3 курса Юша Я.М.), “Слова пра паход Ігара” ў перакладзе В.Дарашкевіча” (студэнтка 3 курса Карнацкая Н.В.), “Пра родныя мясціны Ф.Багушэвіча” (студэнтка 3 курса Субач Ю.М.), “Тэндэнцыйнасць у аповесці Э.Ажэшкі “Хам” (студэнтка 3 курса Вашчук В.А.), “Функцыя антычных вобразаў у паэме Я.Радвана “Радзівіліяда” (студэнтка 2 курса Ліпніцкая М.). Пранікнёна прачытала ўрыўкі з твораў А.А. Лойкі і Г.В Кісялёва студэнтка 3 курса Чыжова А.М. Падзяліліся ўспамінамі пра вучоных А.П.Лойка і Л.Г.Кісялёва. Навуковыя Чытанні былі праведзены на высокім навукова-метадычным узроўні.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.