Сэрвісы

“МІНСКАЕ МОРА-2012”

15 верасня адбылося самае вясёлае, самае доўгачаканае і самае марское мерапрыемства года, прысвечанае студэнтам-філолагам першага курса, – “МІНСКАЕ МОРА-2012”. У гэтым годзе імправізаваная канцэртная пляцоўка ператварылася ў самы сапраўдны пірацкі карабель, а ўсе арганізатары мерапрыемства – у піратаў і маракоў. Незвычайнае падарожжа пачалося з прадстаўлення каманд. Удзельнікі адразу ж парадавалі прысутных сваімі арыгінальнымі назвамі, якія выклікалі мора ўсмешак і акіян пытанняў. Далей, праслухаўшы легенду пра адважнага пірата і азнаёміўшыся з картамі, каманды адправіліся шукаць  клад. За 1-е месца змагаліся каманды “Кусні тунца”, “Марская капуста”, “Шпроты”, “Сірэны Багдана”, Філапланктон”, “Каўчэг”, “Дзеці капітана Роўда”, “Вясёлы Роджэр”, “Адысей у пошуках Мінскага мора”. Але ж толькі адна каманда здолела адшукаць клад, які быў схаваны 1000 год таму, і адчуць смак перамогі – “Філапланктон” (куратары: Паплаўская Дар’я, Гуленка Вольга). Але ж свята на гэтым не скончылася! Усіх гасцей і ўдзельнікаў чакалі бліскучая канцэртная праграма і вясёлая дыскатэка. Цудоўныя ўспаміныі новыя сябры – вось што застанецца ў памяці шматлікіх удзельнікаў “Мінскага мора-2012”.

{gallery}2012-10-10{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image