Кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка”БДУ запрашаюць да ўдзелу ў ХІІ Шырмаўскіх чытаннях, якія адбудуцца 29.11.2012 года (чацвер, пленарнае пасяджэнне -- 12.45, праца секцый – з 14.30).
Па выніках працы Чытанняў плануецца выданне 10 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”.
Да супрацоўніцтва запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі. Матэрыялы прадстаўляць у раздрукаваным і электронным выглядзе на кафедру тэорыі літаратуры, аўд. 69, да канца снежня 2012 года.
Тэматыка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам – беларускім або іншанацыянальным.
Агульная тэматыка Чытанняў:
- Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэпрэтатар народнай песні;
- фальклор у культуразнаўчым, этналінгвістычным, літаратуразнаўчым аспектах;
- традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка, “пісьмо”, жанравыя карціны свету і г. д.;
- метадалогія фалькларыстычных даследаванняў; напрамкі фалькларыстычных даследаванняў: класічная фалькларыстыка, параўнальная фалькларыстыка, міфафалькларыстыка, этнафалькларыстыка, соцыяфалькларыстыка, гендарная фалькларыстыка, інтэграцыйная фалькларыстыка, антрапалагічная фалькларыстыка;
- фалькларызм і міфалагізм у славянскай і сусветнай літаратуры;
- полігенетычнасць сюжэтаў, матываў, вобразаў, тропаў; гіперфалькларызм, гіперміфалагізм, архетыпны слой, тэкст і фальклорны прататып, трансфармацыі міфа, тыпы фалькларызму і г.д.
- беларускі фальклор у прасторы і часенацыянальнай культуры: праблемы аховы, трансфармацыя, асаблівасці бытавання.
Разам з матэрыяламі просім прадставіць звесткі пра аўтара (гл. форму заяўкі).
Наш адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ) ці 39 (вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору) e-mail:
Выданне ажыццяўляеца за кошт саміх удзельнікаў. Папярэдні ўнёсак: для выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў – 10 у.е. (да 7 старонак), для студэнтаў – 8 у.е. (да 5 старонак).
Афармленне матэрыялаў да публікацыі:
- Даклад выступлення размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,0 інтэрвал, палі злева і справа – 2,6 см., зверху – 2,7 см., знізу – 4,1 см. Шрыфт – TimesNewRoman14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, дыск ці іншы электронны варыянт.
- Імя і прозвішча – злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.
- Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова “літаратура” – вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14. Літаратура афармляецца згодна з патрабаваннямі ВАК. (http://www.vak.org.by/modules/Files/pub/1145352599_instr_of_diss.zip )
- У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.
- Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].
- Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А. А. Патабня;
- Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).
Пры неадпаведнасці афармлення ўзору матэрыялы будуць вернуты аўтару.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ!!!
Таццяна Івахненка
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ АДАМА МІЦКЕВІЧА «СВІЦЯЗЯНКА» І «РЫБКА»
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
ЛІТАРАТУРА
- Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1: Акапэла – Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. – 768 с.
- Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К.П. Кабашников (отв. ред.) и др. – Минск: Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII– XIXстагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – 582 с.
- Лицкевич, С. Герой неизданного романа / С. Лицкевич // СБ Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.sb.by/post/56439/ – Дата доступу: 14. 02. 2010.
- Насовіч, Я. Пра сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты: праблемы двухмоўя / Ян Насовіч // Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2 / Рэд. А. Анціпенка і інш. – Мінск: Нац. нав.-асв. цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. – С. 384–387.
- Юрчук, О.О. Необарокові тенденції в українській літературі ХХ століття: автореф. дис. ...канд. філол. наук: 10.01.01 / О.О. Юрчук; Інс-т літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України. – Київ, 2007. – 20 с.
|
Форма заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі (калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
|
імя, імя па бацьку, прозвішча
|
|
|
навуковая ступень, навуковае званне
для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: курс, факультэт, вну
|
|
|
пасада,месца працы
для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы
|
|
|
тэма даклада
|
|
|
кантактны тэлефон,
|
|
|
кантактны адрас |
|


BY 
