30 кастрычніка 2012г. студэнты 2, 3 і 4 курсаў рамана-германскай філалогіі БДУ (групы ст. в. Бурдыка П.В., Тозік А.В.) прынялі ўдзел у святкаванні Хэлоўіна. Мерапрыемства адбылося ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. На вечарыне прысутнічалі супрацоўнікі аддзела замежнай літаратуры, школьнікі гімназій № 33, 42, сярэдняй школы №2, настаўнікі і выкладчыкі.
Было шмат гумара, весялосці, загадак, таямніц і выдатных пастановак, у якіх прынялі ўдзел студэнты БДУ.
Гледачы з цеплынёй сустракалі артыстаў, якія ігралі шчыра і на высокім прафесійным узроўні.
У канцы вечара удзельнікам былі ўручаны падзякі ад дэканата філалагічнага факультэта БДУ, прызы. Лепшыя артысты былі намініраваны.
Спадзяёмся, што падобныя сустрэчы стануць рэгулярнымі.
{gallery}2012-11-12{/gallery}


BY 
