Сэрвісы

Адкрытая лекцыя Я.І. Пасава

31 кастрычніка 2012 года на філалагічным факультэце адбылася адкрытая лекцыя выдатнага расійскага метадыста, выхадца з Віцебскай вобласці Я.І. Пасава – доктара педагагічных навук, заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі, аднаго з заснавальнікаў камунікатыўнага метаду ў навучанні іншамоўнаму маўленню, стваральніка канцэпцыі развіцця індывідуальнасці ў дыялогу культур. Арганізатарамі сустрэчы выступілі кафедра рускай мовы і кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; на мерапрыемстве прысутнічалі таксама прадстаўнікі кафедраў англійскага, нямецкага, раманскага мовазнаўства, агульнаўніверсітэтскай кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў і інш.

На лекцыі ў праблемным, дыскусійным ключы разглядаўся цэлы шэраг паняццяў сучаснай методыкі выкладання мовы: навучанне мове і моўная адукацыя; камунікатыўнасць, камунікацыя і зносіны; дыялог культур і інш.

Вялікую цікавасць выкладчыкаў і студэнтаў прыцягнуў арыгінальны аўтарскі погляд на фарміраванне адукацыйнай прасторы – «чалавеча ўтульнай, змястоўна культурнай, матывацыйна займальнай».

{gallery}2012-11-13{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.