З 15 па 21 кастрычніка 2012 года ў Мінску пры падтрымцы Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь з поспехам прайшоў XII Сусветны тыдзень італьянскай мовы “Італія тэрыторый і Італія будучыні”. На філалагічным факультэце БДУ прафесар Валерыа Віттарыні правёў лекцыю і круглы стол, прысвечаныя пытанням гісторыі і станаўлення італьянскай мовы, дыялектам і цяперашняй лінгвістычнай сітуацыі ў Італіі, праблемам і тэндэнцыям сучаснай італьянскай літаратурыю. Урачыстае адкрыццё адбылося ў кінатэатры “Перамога”, дзе была прадстаўлена выстава малюнкаў і фатаздымкаў беларускага мастака Сяргея Сцельмашонка “Італьянская калекцыя”, а таксама паказаны фільм сучаснага італьянскага рэжысёра Франчэска Бруні “Scialla!” (2011), вядомы ў рускім пракаце пад назвай “Нішцяк!”. У рамках праграмы беларускай публіцы, якая цікавіцца італьянскім кінамастацтвам, былі прапанаваны для прагляду і іншыя фільмы на італьянскай мове з ангельскімі і рускімі субтытрамі: “Marcello, Marcello” (“Марчэла, Марчэла”, рэжысёр Дэніс Раббальі, 2008), “BenvenutialNord” (“Запрашаем на поўнач”, рэжысёр Лука Маньера, 2012).. У БНТУ на архітэктурным факультэце адбылася прэзентацыя лекцыі Маўра Кастэлані “Нараджэнне Ферары і далейшае развіццё горада ад эпохі Адраджэння да цяперашняга часу”. У Доме Дружбы, а таксама мастацкай галерэе Міхаіла Савіцкага выступіў з канцэртам “Ферара і тэрыторыя душы” Стэфана Баттоні – італьянскі бард, заснавальнік і дырэктар адзінага ў Еўропе фестывалю маладых вулічных музыкантаў “BuskersFestival”, які кожны год праходзіць у горадзе Ферара.
{gallery}2012-11-16{/gallery}


BY 
