З 6 па 29 лістапада 2012 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся Першы адкрыты дуэльны чампіянат па “Сваёй гульні”. Аўтарам ідэі, арганізатарам, рэжысёрам і вядучым гульні быў студэнт 2 курсу рускай і балгарскай філалогіі Рагоўскі Кірыла Аляксандравіч.
Правілы гульні грунтаваліся на базе расійскай тэлевізійнай версіі “Сваёй гульні”. У турніры прынялі ўдзел восем чалавек: Конеў Ілля (студэнт 2 курса беларускай філалогіі); Леонік Антон (студэнт 1 курса беларускай і польскай філалогіі); Лях Дарыя (студэнтка 2 курса рускай філалогіі); Палтарацкі Ілля (студэнт 3 курса рускай і славацкай філалогіі); Самахвал Сяргей (магістрант балгарскай філалогіі); Філіповіч Мікіта (студэнт 2 курса рускай і балгарскай філалогіі); Чарноў Раман (студэнт 2 курса рускай і балгарскай філалогіі); Чычэліс Кірыл (студэнт 1 курса беларускай і польскай філалогіі).
Гульні праводзіліся па алімпійскай сістэме – дуэлямі “на вылет”: пераможца гульні працягвае барацьбу, а той, які прайграў, пакідае турнір. Двое ўдзельнікаў, якія даходзяць да фіналу, становяцца “гросмайстрамі”.
Гульні праводзіліся ў камернай атмасферы – у асноўным за кулісамі актавай залы філфака БДУ. Пару фіналістаў склалі Ілля Конеў і Кірыл Чычэліс (агульны выйгрыш: 567.200). Пераможцам першага чэмпіяната стаў студэнт 2 курса беларускай філалогіі Ілля Конеў (агульны выйгрыш: 1.107.600).
Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у “Сваёй гульні” і нават атрымаць прэміі. Па магчымасці ўдзельнікі могуць папрасіць у вядучага правесці трэнінг для праверкі ўласных ведаў і навыкаў. Рэгістрацыя на Другі адкрыты дуэльны чампіянат будзе праводзіцца ўсю зіму, аж да лютага 2013 года.
{gallery}2012-12-06_1{/gallery}


BY 
