6 снежня 2012 года на фiлалагiчным факультэце БДУ адбыўся «Калядны дабрачынны баль».
Арганiзатары вырашылi не iсцi па пратаптанай сцяжынцы, змянiўшы напаўненне балю i пакiнуўшы ад мерапрыемства 2011 года толькi шыкоўную атмасферу, танцы i элегантных гасцей з усiх факультэтаў БДУ. Цяпер на сцэне выступалi сапраўдныя зоркi БДУ, лаўрэаты разнастайных конкурсаў i фестываляў: Юлiя Пагосава, Уладзiслаў Чыжыкаў, Антон Мартынаў i iншыя. Праведзены падчас балю аўкцыён (дзе лотамi былi такiя цуды, як фотасесія ад знакамiтага Дзмiтрыя Шэметкова, малюнак выхаванца дзiцячага дома, набор навагодніх шароў) дазволiў сабраць дастатковую колькасць сродкаў для падарункаў дзеткам з Асiповiцкага дзiцячага дома.
10 чароўных дзяўчат i галантны малады чалавек, з якiх складаўся аргкамiтэт дабрачыннага балю, стварылi незабыўную атмасферу. Трох галоўных арганiзатараў можна было пабачыць на сцэне ў якасцi вядучых: Маю Бачкарову, першую старшыню Студсаюза фiлалагiчнага факультэта (студэнтку МасДЛУ, стваральніцу праекта), Ташку Ключнiк, другую старшыню Студсаюза i актыва факультэта, i Юлiю Пагосаву, студэнтку фiлалагiчнага факультэта i яскравую зорку БДУ. Гэтая зладжаная каманда радавала прысутных гасцей сваiмi шчырымi ўсмешкамi i жаданнем дараваць цуды, i, здавалася, арганiзацыя дадзенага мерапрыемства прыносiла iм толькi прыемныя клопаты.
Шмат слоў удзячнасцi было сказана ў адрас дэканата, бо добры ўраджай талентаў расце толькi пры клапатлiвай падтрымцы.
Баль 2012 года быў сапраўднай дэмастрацыяй пераемнiкаў. Выпускнiцы Мая Бачкарова i Ташка Ключнiк абвясцiлi тых, каму перадаюць свае паўнамоцтвы ў нялегкай справе кiравання Студсаюзам і праектам «Калядны баль». Юлiя Пагосава стала новым мадэратарам «Каляднага балю». Прафесiяналiзм, якiбыў прадэманстраваны на мерапрыемстве, дае нам магчымасць зразумець, што наступны баль пройдзе як мiнiмум «на ўзроўнi», калi не вышэй. У чацвер была раскрыта галоўная iнтрыга, якая хвалявала ўвесь актыў фiлалагiчнага факультэта: хто ж стане новай, трэцяй, старшынёй Студсаюза? Выбар быў не з лёгкiх: па выніках закрытага галасавання новай старшынёй стала Раманкова Таццяна. Будзем спадзявацца, што з новым кiраўнiком Студэнцкi саюз застанецца адным з самых актыўных, а фiлалагiчны факультэт працягне несцi ганаровае званне САМАГА ТВОРЧАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ.
«Калядны дабрачынны баль» не кажа Вам «Бывай!», а толькi запальнае «Да сустрэчы!». Спадзяёмся, што ў наступным годзе мерапрыемства ў чарговы раз парадуе нас сваiмi традыцыямi i святочным настроем.
{gallery}2012-12-14{/gallery}


BY 
