Сэрвісы

РАДЫЁ “БЕЛАРУСЬ” НА ФІЛФАКУ

12 снежня 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя Радыё “Беларусь”, міжнароднае вяшчанне якога адбываецца сёння на сямі мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай. У хуткім часе плануецца запусціць блок навінаў пра Беларусь на кітайскай мове.

У сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі філфака БДУ прынялі ўдзел галоўны дырэктар Радыё “Беларусь” Навум Гальпяровіч, дырэктар праграм на замежных мовах Вячаслаў Лакцюшын, кіраўнік аддзела дырэкцыі праграм на замежных мовах Дзмітрый Занеўскі і выпускніца факультэта, рэдактар, вядучая праграм на польскай мове Марына Савіцкая.

Падчас прэзентацыі прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй Радыё “Беларусь”, са спецыфікай працы на вядомай міжнароднай радыёстанцыі.

Студэнты філфака 3-4 курсаў змогуць праходзіць на радыёстанцыі моўную практыку, а выпускнікі маюць мажлівасць уладкавацца на працу. Як заўважыў Навум Гальпяровіч, выпускнікі філфака зарэкамендавалі сябе як добрыя спецыялісты, а таму Радыё “Беларусь” зацікаўлена ў працаўладкаванні якраз філфакаўцаў.

{gallery}2012-12-14_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image