Сэрвісы

Cвяточнае мерапрыемства «Мы Калядам заўжды рады!»

18 снежня на філалагічным факультэце адбылося традыцыйнае святочнае мерапрыемства «Мы Калядам заўжды рады!». Кабінет-музей беларускай народнай культуры і фальклорна-этнаграфічны гурт «Багач» віншавалі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з Новым годам і Калядамі:

Гэй, Вы хлопцы і дзяўчаты,

Сабірайцеся ля хаты.

Мы патанчым, паспяваем

І гасцей пазабаўляем.

Запрашаем  хутка, скора

Ад дэкана да вахцёра!

Сумяшчэнне старажытных звычаяў з сучасным жыццём. Традыцыйныя віншаванні і пажаданні, калядкі, шчадроўкі і сучасныя прыпеўкі:

 

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Дзе каза нагой,

Там жыта капой.

Дзе каза рогам,

Там дысертацыі стогам.

Дзе каза нагой,

Там манаграфіі капой.

Хто на Каляды на філфак завітае,

Той поўныя кішэні шчасця атрымае.

Хто не пашкадуе калядоўшчыкам дароў,

Той цэлы год будзе здароў.

Хто атрымае ад нас віншаванні,

У таго здзейсняцца ўсе мары і жаданні.

{gallery}2012-12-21_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image