18 снежня на філалагічным факультэце адбылося традыцыйнае святочнае мерапрыемства «Мы Калядам заўжды рады!». Кабінет-музей беларускай народнай культуры і фальклорна-этнаграфічны гурт «Багач» віншавалі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з Новым годам і Калядамі:
Гэй, Вы хлопцы і дзяўчаты,
Сабірайцеся ля хаты.
Мы патанчым, паспяваем
І гасцей пазабаўляем.
Запрашаем хутка, скора
Ад дэкана да вахцёра!
Сумяшчэнне старажытных звычаяў з сучасным жыццём. Традыцыйныя віншаванні і пажаданні, калядкі, шчадроўкі і сучасныя прыпеўкі:
|
Дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе каза нагой, Там жыта капой. |
Дзе каза рогам, Там дысертацыі стогам. Дзе каза нагой, Там манаграфіі капой. |
Хто на Каляды на філфак завітае,
Той поўныя кішэні шчасця атрымае.
Хто не пашкадуе калядоўшчыкам дароў,
Той цэлы год будзе здароў.
Хто атрымае ад нас віншаванні,
У таго здзейсняцца ўсе мары і жаданні.
{gallery}2012-12-21_1{/gallery}


BY 
