Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 9–11 класаў школ, гімназій, ліцэяў Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у конкурсе творчых праектаў “Мая мова, мая культура, я”. Праекты прымаюцца да 28 лютага 2013 г.
Конкурсныя кірункі:
1. Рэклама сваёй любімай кнігі альбо “антырэклама” нелюбімай. Любы твор. Любы аўтар. Праект прадастаўляецца ў раздрукаваным ці электронным выглядзе ў наступных фарматах: Word, RTF, PDF (аб’ём да 3 старонак, шрыфт TimesNewRoman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см), прэзентацыя PowerPoint (аб’ём да 20 слайдаў), аўдыё- і відэафайл (працяг да 5 хвілін) і інш. Мова – беларуская альбо руская.
2. Да юбілею У.С. Высоцкага: пераклад верша У.С. Высоцкага (на выбар удзельніка) на любую мову свету. Тэкст прадастаўляецца ў раздрукаваным ці электронным выглядзе ў наступных фарматах: Word, RTF, PDF (шрыфт TimesNewRoman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см).
3. Эсэ “Я нарадзіўся тут” – нарыс, прысвечаны сваёй радзіме: роднай вёсцы, вуліцы, завулку, землякам. Тэкст эсэ прадастаўляецца ў раздрукаваным або электронным выглядзе ў наступных фарматах: Word, RTF, PDF (шрыфт TimesNewRoman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см), аб’ём да 3 старонак. Мова – беларуская альбо руская.
4. Эсэ “Інтэрнэт-камунікацыя: праблемы рэальнай і віртуальнай асобы”. Наколькі мы падобныя на сябе падчас гутаркі анлайн? Чаму нярэдка ў нас змяняюцца мова і стыль паводзін, з’яўляецца новае аблічча? Наколькі вялікая роля сацыяльных сетак у нашым жыцці? Тэкст эсэ прадастаўляецца ў раздрукаваным або электронным выглядзе ў наступных фарматах: Word, RTF, PDF (шрыфт TimesNewRoman, 14 pt, адзінарны інтэрвал, усе палі па 2 см), аб’ём да 3 старонак. Мова – беларуская альбо руская.
Па кожным кірунку конкурс праводзіцца асобна. Магчымы адначасовы ўдзел у некалькіх праектах. Аўтарства можа быць індывідуальным альбо калектыўным.
Афармленне конкурсных праектаў, за выключэннем прыведзеных параметраў дакументаў, свабоднае. Праекты павінны ўтрымліваць інфармацыю пра аўтара і яго настаўніка: імя і прозвішча ўдзельніка (на беларускай і рускай мовах),установа адукацыі, клас, хатні адрас, тэлефон, e-mail; імя, імя па бацьку і прозвішча выкладчыка той мовы, на якой створаны праект ці на якую зроблены пераклад (на беларускай і рускай мовах).
Падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 14–15 сакавіка 2013 г. на філалагічным факультэце БДУ.
Пераможцаў і іх настаўнікаў чакаюць прызы.
Работы прымаюцца на адрас: 220030, Мінск, вул. Карла Маркса, д. 31, філалагічны факультэт БДУ, кафедра рускай мовы, В.У. Зуевай; адрас для адпраўлення работ па e-mail:
Вам адкажуць на ўсе пытанні па тэлефонах: (+37544) 516-11-46, (+37529) 720-59-96 (Вольга Уладзіміраўна Зуева).


BY 
