Сэрвісы

Тыдзень беларускай мовы

 Праграма

правядзення Міжнароднага дня роднай мовы

і Тыдня беларускай мовы

на філалагічным факультэце

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

Дзень 1. 21.02.2013 (чацвер, 1245 – 1415)

Міжнародны дзень роднай мовы

 

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі.

Да ўдзелу запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт-песеннік Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.

Прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыяІ наша мова – з-пад крыла душы…”,у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Будуць прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў.

 

Дзень 2. 22.02.2013 (пятніца, 1245– 1415)  У гасцях на філфаку

Гісторыя Беларусі вачыма мастака

 

Да ўдзелу запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентуе аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіць уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

 

Дзень 3. 25.02.2013 (панядзелак, 1245 – 1415)

Філалогія і Я

Інтэлектуальна-пазнавальная гульняз удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Іх чакаюць рэкламны, вітальны, паэтычны, граматычны, крэатыўны, песенны і іншыя конкурсы.


Дзень 4. 26.02.2013 (аўторак, 1245 – 1415)

Беларуская мова ў прыродазнаўчых навуках

У мове нашай цэлы свет…

 

Адбудзецца сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю.

Запрошаны В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Дзень 5. 27.02.2013 (серада, 1245– 1415) Дзень беларускага перакладу

Пераклад у сістэме міжкультурных сувязей

 

Да ўдзелу запрошаны перакладчыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Чарота, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры; Т.В. Кабржыцкая, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратур.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.