Сэрвісы

Тыдзень беларускай мовы

21.02.2013 (чацвер, 1245 – 1415)

Міжнародны дзень роднай мовы

 

Адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі.

Да ўдзелу былі запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт-песеннік Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.

Была прапанавана  літаратурна-музычная кампазіцыяІ наша мова – з-пад крыла душы…”,у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў.

 

22.02.2013 (пятніца, 1245– 1415)  У гасцях на філфаку

Гісторыя Беларусі вачыма мастака

 Да ўдзелу быў запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентаваў аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіў уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

25.02.2013 (панядзелак, 1245 – 1415)

Філалогія і Я

Адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульняз удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Яны прынялі ўдзел у рэкламным, вітальным, паэтычным, граматычным, крэатыўным, песенным і іншых конкурсах.

26.02.2013 (аўторак, 1245 – 1415)

Беларуская мова ў прыродазнаўчых навуках

У мове нашай цэлы свет…

Адбылася сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю.

Прынялі ўдзел В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

{gallery}2013-02-25{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.