Сэрвісы

XI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірылы Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі”

Паважаныя калегі!

24–26 кастрычніка 2013 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца XI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірылы Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі”.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім даслаць да 15 верасня 2013 г. на адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31–56, кафедра гісторыі беларускай літаратуры, ці на e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

ЗАЯЎКА

удзельніка Міжнароднай навуковай канферэнцыі

“Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірылы Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі”

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Навуковая ступень, званне, пасада

 

Установа (поўная назва): універсітэт, інстытут, кафедра

 

Тэма даклада, рэзюмэ (да 3500 знакаў)

 

Кантактны адрас (службовы, хатні), тэлефон

 

e-mail(запоўніць абавязкова, адрас павінен быць дзеючым)

 

Ці патрабуецца запрашэнне ў пісьмовым выглядзе (так/не)

 

Указаць неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы ці інтэрнаце ўніверсітэта, а таксама тэрмін пражывання

 

 

Праблематыка канферэнцыі:

1.                Традыцыі кніжнай культуры ўсходніх славян і літаратурныя сувязі.

2.                Нацыянальная класіка і сусветны літаратурны кантэкст.

3.                Пераемнасць традыцый і наватарскія тэндэнцыі ў літаратурным працэсе.

4.                Актуальныя пытанні тэорыі літаратуры, тэксталогіі і літаратурнага перакладу.

5.                Праблемы рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі літаратурнага тэксту.

6.                Сучасная кампаратывістыка: тэндэнцыі і перспектывы.

7.                Методыка выкладання славянскіх літаратур: новыя адукацыйныя тэхналогіі.

8.                Міфалогія і фальклор у фарміраванні нацыянальнага вобразу свету ў славянскіх літаратурах.

9.                Тэкст у літаратуразнаўчым, лінгвістычным і філасофска-эстэтычным дыскурсе.

10.           Традыцыі Кірылы Тураўскага ў славянскіх літаратурах.

11.           Творчасць Т. Шаўчэнкі ў сусветным і нацыянальным літаратурным кантэксце.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія і англійская.

Фінансавыя ўмовы:праезд і пражыванне ў Мінску – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Пры рэгістрацыі ўдзельнікі аплочваюць арганізацыйны ўнёсак: грамадзяне Беларусі – 15 у.е., грамадзяне краін СНД – 20 у.е., грамадзяне краін дальняга замежжа – 30 у.е.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў. Электронны і раздрукаваны варыянты даклада падаюцца пры рэгістрацыі.

 

Патрабаванні да матэрыялаў:

Ø    Аб’ём артыкула – да 5 старонак.

Ø    Стандарты: папера фармата А4, фармат Wordз пашырэннем *rtf, шрыфт набора TimesNewRoman,  кегль 14 pt, міжрадковы інтэрвал – 1.0, усе палі – 20 мм. Старонкібез нумарацыі. Параметры абзаца: першы радок– водступ1,25 см.

Ø    Тэкст набіраецца без пераносаў, на ўсю шырыню старонкі. Дазваляецца выдзяленне ключавых паняццяў паўтлустым шрыфтам, цытат – курсівам.

Ø    На першым радку справа ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара, на другім радку справа – установа, горад. Праз радок указваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Далей праз радок друкуецца тэкст даклада.

Ø    Бібліяграфічныя спасылкі ў тэксце бяруцца ў квадратныя дужкі. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай з прабелам, нумары крыніц – кропкай з коскай, напр.: [4], [6, 35], [6; 7; 8], [8, 21; 9, 117].

Ø    У канцы артыкула пасля загалоўка Літаратура (па цэнтры) указваюцца выкарыстаныя крыніцы ў адпаведнасці са стандартамі ВАК РБ: http://www.vak.org.by/index.php?go=Files&in=view&id=10.


Прыклад афармлення

 

Іваноў Іван Іванавіч

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск

 

АРХЕТЫП ЗЯМЛІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

 

У народнай свядомасці і мастацкім свеце беларусаў вобраз роднай зямлі набыў выключную духоўную значнасць, уяўленні пра яе “цесна звязаны з паняццем роду, радзімы, краіны”[6, 35].

У працах Бушміна А.С., Каваленкі В.А., Ліхачова Дз.С., Мальдзіса А.І. глыбока асэнсаваны шматбаковы характар праблемы традыцый і пераемнасці ў літаратуры [4; 7; 11; 17].

 

Літаратура

1.                Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. – 2005. – № 4. – С. 49–53.

2.                Сачанка,Б.І. Родны кут / Б.Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т. – Мінск, 1995. – Т.3: Аповесці. – С. 361–470.

3.                Якіменка, Т.С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў / Т.С. Якіменка // Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. і навук. рэд. В.А. Антаневіч. – Мінск, 2003. – С. 47–74.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image