30 красавіка 2013 года ў 11.15 у фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 319) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё традыцыйнай выставы “Велікодныя яйкі і паштоўкі”. На выставе будуць прадстаўлены экспанаты з розных краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Кітай, Грэцыя, Чэхія, Галандыя і інш.) і ў розных тэхніках (драўляныя, каменныя, фарфоравыя, шкляныя яйкі, пап’е-машэ, з бурштыну, упрыгожаныя бісерам, саломкай, карункамі, а таксама традыцыйныя “пісанкі”, “крашанкі”, “крапанкі”, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш.). Сардэчна запрашаем!


BY 
