З 30 красавіка па 4 мая 2013 года ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ прайшла традыцыйная выстава “Велікодныя яйкі і паштоўкі”. На выставе былі прадстаўлены экспанаты з розных краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Кітай, Грэцыя, Чэхія, Галандыя і інш.) і ў розных тэхніках (драўляныя, каменныя, фарфоравыя, шкляныя яйкі, пап’е-машэ, з бурштыну, упрыгожаныя бісерам, саломкай, карункамі, а таксама традыцыйныя “пісанкі”, “крашанкі”, “крапанкі”, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш.).
{gallery}2013-05-07{/gallery}


BY 
