Віншуем Калацэй Ірыну Валер’еўну і Касмачову Вольгу Міхайлаўну, студэнтак філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, якія занялі другое і трэцяе месца ў Беларускім адборачным туры 12-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”.
18 мая 2013 года пад эгідай Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі адбыўся Беларускі адборачны тур 12-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”, у якім прынялі ўдзел адзінаццаць студэнтаў з розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічаюць і студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, дэманструючы высокія вынікі. І гэты год не стаў выключэннем: Калацэй Ірына Валер’еўна, студэнтка Vкурса, і Касмачова Вольга Міхайлаўна, студэнтка II курса, занялі адпаведна другое і трэцяе месцы і засведчылі цудоўнае веданне кітайскай мовы і культуры, а таксама свае творчыя здольнасці.
{gallery}2013-05-23{/gallery}


BY 
