Сэрвісы

ПАТРЫЯТЫЧНА-АСВЕТНІЦКАЯ АКЦЫЯ “ВЯЗЫНКА – 2013”

Да 1150-годдзя славянскай азбукі.

Злёт студэнтаў на малой радзіме народнага паэта Беларусі ў філіяле музея Янкі Купалы ў Вязынцы па праве лічыцца галоўным святам філалагічнага факультэта БДУ і ўсяго Ўніверсітэта. Менавіта тут, у колішнім маёнтку Вязынка, нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882 – 1942). Неад’емнай часткай акцыі з’яўляецца знаёмства студэнцкай моладзі з мемарыяльнай часткай музея, у якой  узноўлены інтэр’ер сялянскай хаты ў такім выглядзе, як гэта было пры жыцці Янкі Купалы.

Традыцыя правядзення злётаў на радзіме Янкі Купалы была закладзена студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта яшчэ ў далёкім 1976 годзе.  Акцыя адрадзілася на пачатку ХХІ стагоддзя і паступова набыла статус агульнаўніверсітэцкай.

У праграме ўрачыстасці традыцыйны святочны канцэрт, ускладанне кветак да помніка Песняру, наведванне экспазіцыі музея, культурна-забаўляльна-спартыўная праграма “На Парнасе”: каша “ад рэктара”, пенальці дэкану, чытанне вершаў і спевы каля вогнішча, спартыўнае арыентаванне, анімацыйная праграма і многае іншае.

{gallery}2013-05-23_3{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.