Сэрвісы

Сустрэча студэнтаў 1-га курса з кіраўніцтвам

31 жніўня 2013 г. на філалагічным факультэце адбылася традыцыйная сустрэча студэнтаў 1-га курса з кіраўніцтвам універсітэта, факультэта, загадчыкамі кафедр, а таксама са студэнцкім актывам. 

Дэкан прафесар І.С.Роўда павіншаваў першакурснікаў з пачаткам новага этапу ў іх жыцці, а таксама прадставіў мультымедыйную прэзентацыю пра факультэт. Ад імя рэктара і кіраўніцтва БДУ маладое папаўненне ўніверсітэта прывітаў прарэктар прафесар А.В.Данільчанка. Прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый расказалі аб асноўных кірунках дзейнасці прафсаюза, студсаюза, БРСМ і інш. і запрасілі да супрацоўніцтва, нагадаўшы, што насычанасць, цікавасць студэнцкага жыцця цалкам залежыць ад асабістай актыўнасці кожнага!

{gallery}2013-09-02{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.