Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ сардэчна віншуе старэйшага выкладчыка Валянціну Іванаўну Кучароўскую-Марцавую з атрыманнем Расійска-італьянскай літаратурнай прэміі для маладых аўтараў і перакладчыкаў “Радуга”-2013 у намінацыі “Лепшы пераклад”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 28 чэрвеня 2013 года ў горадзе Вічэнца ў Палаца Леоні Мантанары. Расійска-італьянская літаратурная прэмія “Радуга”, мэтай якой з’яўляецца ўмацаванне расійска-італьянскіх сувязей і заахвочванне маладых таленавітых аўтараў і перакладчыкаў з Расіі і Італіі, праходзіла ў чацвёрты раз. Галоўныя заснавальнікі прэміі – Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага, Асацыяцыя “Пазнаем Еўразію” і Італьянскі інстытут культуры ў Маскве. Работы ўсіх фіналістаў апублікаваныя ў чацвёртым выпуску Літаратурнага альманаху выдавецтва “Пазнаем Еўразію”.
З электроннай версіяй альманаху можна азнаёміцца тут: http://www.conoscereeurasia.it/category/eventi/premio_letterario_raduga.Аб узнагароджанні лаўрэатаў Прэміі “Радуга”-2013 чытайце таксама на сайце Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага: http://litinstitut.ru/index.php?area=1&p=news&newsid=1383.
{gallery}2013-09-05{/gallery}


BY 
