Паважаны абітурыент!
У гэтым годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыліся завочныя курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па мовах (беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай) і да ўступных экзаменаў у навучальныя ўстановы па беларускай і рускай літаратурах. Вучэбныя матэрыялы распрацаваны прафесарамі і дацэнтамі нашага факультэта ў адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў па пэўным вучэбным прадмеце.
Навучанне ажыццяўляецца праз інтэрнэт на базе ўніверсітэцкай адукацыйнай сістэмы e-University (euniversity.bsu.by) . Навучальны курс складаецца з 32 тэм , працягласць навучання - з моманту ўключэння ў курс да чэрвеня (2 семестры). Заданні па тэме павінны быць выкананы на працягу тыдня ў любы зручны для Вас час. Правільныя адказы Вы зможаце паглядзець пасля выканання тэсту. Вы можаце задаць пытанні, якія ўзніклі ў ходзе выканання тэсту, куратару Вашага курса. Нашы спецыялісты адкажуць Вам на працягу 24 гадзін (у працоўны час). Мы ўпэўненыя , што атрыманыя веды будуць для Вас карыснымі і дапамогуць ажыццявіць Вашу мару – паступіць у тую вышэйшую навучальную ўстанову, якую Вы выбралі.
Кошт навучання па кожным прадмеце – 340 000 беларускіх рублёў за семестр. Аплаціць навучанне можа ў любым аддзяленні Белінвестбанка або праз сістэму АРІП (касы, банкаматы, інфа-кіёскі, інтэрнэт-банкінг, WebMoney, EasyPay, iPay).
Умовы прыёму слухачоў:
1)скласці заяву аб прыёме слухача на курсы (форма заявы). Калі Вы не дасягнулі ўзросту 18 гадоў, заява складаецца адным з бацькоў;
2) адправіць запоўненую форму заявы або на электронную пошту
3) на Вашу электронную пошту будзе дасланы дагавор, па якім Вы зможаце аплаціць выбраны курс. Падпісаны Вамі арыгінал дагавора неабходна даслаць на адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт;
4) Вам неабходна мець магчымасць выхаду ў інтэрнэт адзін раз на тыдзень, выкарыстоўваючы толькі Internet Explorer.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па працоўных днях з 10 да 14 па тэлефоне 8-017-3274145 (Ганна Казіміраўна), а таксама па электроннай пошце


BY 
