Сэрвісы

Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве

Адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж філалагічным факультэтам БДУ і Барысаўскім дзяржаўным каледжам, што дае права выпускнікам каледжа паступаць на філалагічны факультэт БДУ на завочную скарочаную форму навучання. Падобныя дамовы на сённяшні дзень заключаны з Салігорскім дзяржаўным педагагічным каледжам і Нясвіжскім дзяржаўным каледжам імя Якуба Коласа. Вядуцца перамовы аб падпісанні такіх жа дамоў яшчэ з шэрагам каледжаў краіны.

У сваім выступленні перад навучэнцамі Барысаўскага каледжа дэкан прафесар І. С. Роўда прадставіў прэзентацыю аб умовах паступлення і навучання на спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка на філалагічным факультэце, расказаў аб перспектывах, што адкрываюцца для нашых выпускнікоў, і запрасіў навучэнцаў каледжа паступаць на філфак. Намеснік дэкана дацэнт М. М. Хмяльніцкі больш падрабязна патлумачыў спецыфіку скарочанага навучання, паступаць на якую цяпер змогуць і выпускнікі Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.

{gallery}2013-09-26{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.