Сэрвісы

Святочны канцэрт

2 кастрычніка на факультэце адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 15-годдзю з дня пачатку навучання на нашым факультэце студэнтаў па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія». У рамках гэтай спецыяльнасці стала ажыццяўляцца падрыхтоўка па англійскай, нямецкай, італьянскай і французскай мовах і літаратурах.

Культура народаў, мовы якіх вывучаюцца на факультэце, раскрывала сваё духоўнае багацце ў песнях і вершах, выконваемых са сцэны факультэта. Так выкладчыкі і студэнты факультэта арганізавалі ўшанаванне моў свету. На канцэрце гучалі творы класікаў літаратуры такіх краін, як Беларусь, Расія, Англія, Балгарыя, Германія, Кітай, Турцыя, Туркменістан, Францыя і інш.

{gallery}2013-10-04{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.