Кафедра тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору БДУ арганізуюць навукова-практычны семінар “Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія:пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”, які адбудзецца 27 лістапада (серада) на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, аўд. 69).
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы: навукоўцы, выкладчыкі вну і іншых адукацыйных устаноў, аспіранты, студэнты і інш.
Праблемнае поле семінара
- Роля вучонага ў сучасным беларускім грамадстве: праблемы метадалогіі і методыкі навуковых даследаванняў.
- Роля выкладчыка ў вучэбным працэсе: навуковае і метадычнае забеспячэнне заняткаў, вучэбныя планы, праграмы, рэальныя магчымасці, ЦТ і яго наступствы.
- Тэмы, праблемы, матэрыялы, міма якіх мы прайшлі або сумніўна вытлумачылі.
Рэгламент семінара
Два праблемныя даклады – кожны да 15 хвілін, паведамленні – да 5 хвілін, выступленні ў дыскусіях – да 3 хвілін.
Мяркуецца палемічны характар дакладаў і паведамленняў, якія будуць прымацца ў электронным выглядзе на працягу тыдня пасля семінара. Матэрыялам семінара будзе прысвечаны спецыяльны раздзел у зборніку навуковых прац “Фалькларыстычныя даследаванні”(выпуск 11).
Рэзюмэ дакладаў, паведамленняў і калаж з самых вострых цытат будуць змешчаны ў электронным фальклорна-этнаграфічным і літаратурна-мастацкім альманаху фалькларыстаў БДУ “Дзьмухавец” (снежань 2013).
Заяўкі на ўдзел у Семінары просім дасылаць лістом з паметкай “Семінар” на адрас
Выдаткі за кошт удзельніка або арганізацыі, якая камандзіруе.


BY 
