Сэрвісы

Новы кніжны магазін “Філалагічныя навукі"

16 кастрычніка ў корпусе філалагічнага факультэта БДУ адчыніў свае дзверы новы кампактны кніжны магазін з характэрнай назвай "Філалагічныя навукі" .

 На паліцах крамы прадстаўлены ўвесь спектр філалагічных дысцыплін: граматыка, агульнае і прыкладное мовазнаўства, лексіка, семантыка, лінгвістыка тэксту, фальклор, фалькларыстыка, літаратуразнаўства, слоўнікі, замежныя мовы і многае іншае, якое мае прамое дачыненне да навучальнага працэсу і навуковым інтарэсам студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Старанна падабраны асартымент прадстаўлены не толькі вядучымі выдавецтвамі Беларусі, Расіі, Украіны, але і выдавецкімі цэнтрамі беларускіх універсітэтаў.

Мэтай стварэння такой крамы з'яўляецца максімальна поўнае прадстаўленне ўсіх навінак філалагічнай тэматыкі, якія спрыяюць развіццю навукі, навуковаму дыялогу паміж супрацоўнікамі універсітэтаў розных краін, абмену новымі ведамі, без чаго цяжка ўявіць паўнавартасную і якасную адукацыю.

Крама прымае на рэалізацыю выданні аўтараў універсітэта і актуальныя выданні мінулых гадоў. Прыярытэтным у працы кнігарні будзе продаж кніг, якія выдаюцца ў сценах універсітэта. Клопатам прадпрыемства будзе забеспячэнне самых нізкіх цэн і пошук кніг, неабходных студэнтам і выкладчыкам у іх вучэбнай і навуковай працы.

 Нагляднае прадстаўленне самага шырокага асартыменту філалагічных і інш. выданняў будзе спрыяць магчымасці больш якаснага камплектавання бібліятэчных фондаў універсітэта. Таксама стаіць задача шырокага прадстаўлення вучэбнай і навуковай літаратуры эканамічных спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца навучанне ў гэтым корпусе ўніверсітэта.

Кіраўніцтва крамы запрашае да супрацоўніцтва метадыстаў, загадчыкаў кафедраў і ўсіх супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта, а таксама чакае канструктыўных прапаноў, выказвання сваіх пажаданняў і проста заявак ад усіх аматараў добрай кнігі.

{gallery}2013-10-21{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image