Сэрвісы

“Школа стараст-2013”

З 11 па 13 кастрычніка Брыганціна сустрэла ўсіх стараст першага курса на “Школе стараст-2013”

Тэмай гэтага вучэбна-адукацыйнага семінара была музыка. Філалагічны факультэт у дуэце з РФіКТ прадстаўлялі класічную музыку і насілі гучнае імя – Гарэм Бахаў.

Усяго за тры дні студэнты наведалі каля дзесяці вучэбных секцый, трэнінгаў, прынялі актыўны ўдзел у спартыўных конкурсах, прэс-канферэнцыі з удзелам рэктара БДУ, творчым вечары “Клуб вясёлых стараст”. Ні дня наша каманда не праводзіла без музыкі! Сняданак, абед і вячэра пачыналіся з узмаха палачкі дырыжора і знакамітых мелодый Баха.

Штодзённыя рэпетыцыі, добры настрой, талент, актыўнасць, крэатыўнасць, дружалюбнасць і вядомае імя Баха прынеслі перамогу нашай камандзе!

Мы ад усяго сэрца віншуем нашых стараст! Камандай могуць ганарыцца не толькі філалагічны факультэт БДУ і РФіКТ, але і сам Бах! 

{gallery}2013-10-30{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.