Сэрвісы

Вiншуем!

Фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ адзначае свой дзень нараджэння.

Акрамя выставак і розных мерапрыемстваў, якія часта праводзяць супрацоўнікі кабінета-музея, тут дзейнічаюць чатыры пастаянныя экспазіцыі: "Культура і побыт нашых продкаў", "Вырабы сучасных беларускіх майстроў", "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі", "Навуковыя і навукова-папулярныя выданні". На базе кабінета-музея працуюць два студэнцкія творчыя калектывы – фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" і тэатральная суполка "Летуценнік" (мастацкі кіраўнік – прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, якая ў свой час была ініцыятарам і галоўным выканаўцам ідэі стварэння кабінета-музея, а сёння з'яўляецца яго навуковым кансультантам).

Дзякуем супрацоўнікам кабінета-музея за плённую працу, цікавыя творчыя сустрэчы, выставы і іншыя мерапрыемствы! Шчыра віншуем са святам, жадаем поспехаў!

{gallery}2013-10-31{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.