Сэрвісы

Рэспубліканскі конкурс аратарскага майстэрства “Мая мара пра Кітай”, “Мае ўспаміны пра Кітай”

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе аратарскага майстэрства сярод маладых навучэнцаў. Тэматыка выступленняў – “Мая мара пра Кітай”, “Мае ўспаміны пра Кітай”.

Мова выступлення – кітайская.

Рэгламент – да 3 (трох) хвілін.

Мерапрыемства адбудзецца 27 лістапада 2013 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 16.00 (актавая зала, першы паверх).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 20 лістапада 2013 года накіраваць у аргкамітэт заяўку (форма заяўкі) на адрас: 220030, г.Мінск, вул. Карла Маркса, 31, п.28 (факс. (017) 222-34-21) ці на электронную скрынку: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Выдаткі на падрыхтоўку да конкурса, праезд – за кошт удзельнікаў конкурса.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 327-63-78.

Чакаем Вас на конкурсе!

АРГКАМІТЭТ КОНКУРСУ

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.