27 лістапада на філалагічным факультэце БДУ праходзіць навукова-практычны семінар “Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”, арганізаваны кафедрай тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору БДУ.
Праблемнае поле семінара:
1. Роля вучонага ў сучасным беларускім грамадстве: праблемы метадалогіі і методыкі навуковых даследаванняў.
2. Роля выкладчыка ў вучэбным працэсе: навуковае і метадычнае забеспячэнне заняткаў, вучэбныя планы, праграмы, рэальныя магчымасці, ЦТ і яго наступствы.
3. Тэмы, праблемы, матэрыялы, міма якіх мы прайшлі або сумніўна вытлумачылі.
Праграма семінара (спампаваць)


BY 
