Сэрвісы

Рэспубліканскі конкурс аратарскага майстэрства сярод маладых навучэнцаў

27 лістапада 2013 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся Рэспубліканскі конкурс аратарскага майстэрства сярод маладых навучэнцаў (тэматыка выступлення – “Мая мара пра Кітай”, “Мае ўспаміны пра Кітай”; мова выступлення – кітайская).

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра кітайскай філалогіі пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У конкурсе прынялі ўдзел 25 удзельнікаў, сярод якіх –  студэнты БДУ, МДЛУ, БДЭУ, Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, слухачы курсаў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя пры БДУ. На адкрыцці конкурса з прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Юй Чжэньці і прарэктар БДУ Данільчанка А.В.

У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя, якія ацэньвалі конкурсныя выступленні па наступных крытэрыях: змястоўнасць, граматнасць, вербальныя паводзіны, вобразнасць, культуралагічны чыннік.

Удзельнікі конкурса аратарскага майстэрства прадэманстравалі глыбокія веды і навыкі ў галіне кітайскай мовы, культуры, нацыянальнага этыкета, акцёрскія і творчыя здольнасці. У выніку галасавання журы месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом І ступені – Радзілавец Яна Сяргееўна, студэнтка МДЛУ, дыпломы ІІ ступені – Тацьяненка Марыя Аляксандраўна, студэнтка філалагічнага факультэтэта БДУ, Бондар Сцяпан Алегавіч, студэнт МДЛУ, дыпломы ІІІ ступені – Емеленка Дар’я Сяргееўна, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ, Сіняўская Вольга Аляксандраўна, слухачка курсаў пры Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя. Акрамя таго, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі каштоўныя прызы і сувеніры ад Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі, рэктарата БДУ і МДЛУ, а таксама дэкана філалагічнага факультэта.

Рэспубліканскі конкурс аратарскага майстэрства прайшоў на высокім узроўні і засведчыў вялікую цікавасць да кітайскай мовы і культуры сярод моладзі нашай краіны. А гэта з’яўляецца зарукай таго, што дадзенае мерапрыемства абяцае стаць традыцыйным.

{gallery}2013-11-29{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image