27 лістапада 2013 г. на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў праведзены навукова-практычны семiнар «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”. Арганізатарам правядзення семінара выступілі кафедра тэорыі літаратуры (загадчык – В. П. Рагойша), вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору (загадчык – Т. А. Марозава) і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка” (загадчык – В. В. Прыемка).
У склад Аргкамітэта семінараўвайшлі:
старшыня – В. П. Рагойша, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ;
намеснік старшыні – Т. А. Марозава, к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ;
члены аргкамітэта – Р. М. Кавалёва, к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ; В. В. Прыемка, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ;С. В. Шамякіна, к.ф.н., выкладчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, М. Ю. Латышкевіч, магістр філалогіі, аспірант кафедры тэорыі літаратуры, супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ, В. І. Палукошка, магістр філалогіі, малодшы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ, В. І. Лынша, супрацоўнік кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, Н. Л. Канабеева, магістрант кафедры тэорыі літаратуры БДУ, Я. Ю. Лагуноўская, магістрант кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
Заяўкі на ўдзел у семінары падалі 29 чалавек: 3 – на пленарнае пасяджэнне, 9 – паведамленні на круглы стол і 17 – на працу ў якасці дыскутантаў.
У рабоце пленарнага пасяджэння і круглага стала ўзялі ўдзел магістранты, выкладчыкі і навуковыя работнікі з 5-ці ВНУ рэспублікі (БДУ ў складзе філалагічнага і гуманітарнага факультэтаў; БДПУ імя М. Танка ў складзе факультэта беларускай і рускай філалогіі і міжуніверсітэцкай кафедры тэорыі і гісторыі культуры; БДУКіМ у складзе факультэта традыцыйнай народнай культуры і сучаснага мастацтва; БДАМ у складзе факультэта музычнага мастацтва; ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе філалагічнага факультэта), 1 навуковай уствновы (ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай мовы, літаратуры НАН Беларусі”) і 1 установы сярэдняй адукацыя (Мінскі абласны ліцэй).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Семінара звярнуўся старшыня аргкамітэта,д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУВ. П. Рагойша.
У ролі вядучага пленарнага пасяджэння выступіла намеснік старшыні аргкамітэта, к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ Т. А. Марозава.
Было заслухана 3 навуковыя даклады:
«Роля навукі ў сучаснай адукацыі»
Таццяна Іванаўна Шамякіна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры сучаснай беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ
«Шляхам удасканалення (да пытання пра падрыхтоўку спецыялістаў па фальклоры)»
Аляксей Уладзіміравіч Рагуля, кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры этналогіі і фальклору факультэта традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага Дзяржаўнага УніверсітэтаКультуры і Мастанцтва
«Новае аб генезісе каляндарных свят»
Алесь Юр'евіч Лозка, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М.Танка
Пленарнае пасяджэнне суправаджалася відэарадам: паказам вытрымак з мерапрыемстваў, якія ладзіліся Аргкамітэтам восенню 2013 г., прэзентацыяй выданняў кафедры тэорыі літаратуры і ВНЛ беларускага фальклору, расповедам пра “Клуб аматараў фантастыкі”, які функцыянуе пры кафедры тэорыі літаратуры і ВНЛ беларускага фальклору, і міні-справаздачай па выніках праходжання фальклорнай практыкі ў ВНЛ беларускага фальклору
Мадэратарам на круглым стале выступіла к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ В. В. Прыемка. Былі заслуханы 9 паведамленняў, прайшла актыўная дыскусія. Сярод выступіўшых найбольшую цікавасць выклікалі паведамленні кандыдата культуралогіі, супрацоўніцы Інстытута новых ведаў імя А. М. Шырокава А. У. Свешнікавай «Новая дисциплина: неомифология»і к.ф.н., дацэнта, дацэнта кафедры тэорыі літаратуры БДУ Р. М. Кавалёвай «Нужна ли нам герменевтика?».
Напрыканцы ўдзельнікі семінара выпрацавалі наступныя заключныя палажэнні-вынікі:
1) стварыць каардынацыйны цэнтр у асяроддзі даследчыкаў фальклору, міфалогіі, этналогіі, культуры, які б вырашаў складаныя тэарэтычныя пытанні;
2) пашырыць абмен вопытам паміж ВНУ і ўстановамі першай і другой стпеняў адукацыі ў пытаннях вывучэння фальклору, міфалогіі, этналогіі, культуры;
3) даваць у друк рэцэнзіі на вучэбныя выданні і навуковыя артыкулы, каб яны (рэцэнзіі) маглі лічыцца навуковымі публікацыямі, што будзе спрыяць павышэнню навуковага ўзроўню як рэцэнзуемых работ, так і саміх рэцэнзій.
{gallery}2013-11-29_1{/gallery}


BY 
