30 лістапада 2013 г. у спартыўнай зале філалагічнага факультэта БДУ адбыўся першы адкрыты Чэмпіянат БДУ па настольным хакеі (BSU Open Table Hockey) у версіі STIGA (см.http://vk.com/id228959594 и http://scorpion.hockeystiga.com/rus/tournament/id/438/users/), якому Міжнароднай федэрацыяй настольнага хакея (ITHF) быў прысвоены 4-ы ўзровень – узровень галоўнага нацыянальнага турніра.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел 28 настольных хакеістаў Беларусі з Мінска, Наваполацка і Маладзечна, у тым ліку і самыя тытулаваныя: Аляксандр Валахановіч (Мінск), Андрэй Князюк (Наваполацк), Мікалай Крылоў (Мінск), Аляксандр Дзмітрыеў (Мінск).
Сярод заяўленых на турнір – студэнты, выпускнікі і супрацоўнікі БДУ: студэнт факультэта міжнародных адносінаў Раман Раманенка, студэнт філалагічнага факультэта Мікалай Краскоўскі, выпускнік філалагічнага факультэта журналіст Дзмітрый Руто, выпускнікі юрыдычнага факультэта Сяргей Шыдлоўскі і Віталь Паўлаградскі, выпускнік ГІУСТа Уладзімір Шыдлоўскі, старшы выкладчык кафедры фізвыхавання БДУ Аляксандр Шостак. Арганізатар турніра – намеснік дэкана філалагічнага факультэта Сяргей Важнік.
Пераможцам BSU Open Table Hockey стаў самы тытулаваны беларускі настольны хакеіст, удзельнік чатырох чэмпіянатаў свету, адкрытых чэмпіянатаў Расіі, Украіны, Латвіі, Швецыі, Фінляндыі, Чэхіі Андрэй Князюк з г. Наваполацка. 2-е і 3-е месца занялі нахокеры з г. Мінска Канстанцін Галаўкоў і Яраслаў Драгуноў.
Усе удзельнікі турніра атрымалі свае першыя балы ў міжнародным рэйтынгу ITHF: http://ithf.info/stiga/ithf/ranking/ranking.aspx?ID=0&nat=3
{gallery}2013-12-4{/gallery}


BY 
