Старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Марына Фамянкова ўдастоена звання «Лепшы замежны спецыяліст правінцыі Цзілінь 2013». Узнагарода прысуджана за шматгадовую плённую працу ў навучанні замежных грамадзян і асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін.
На працягу трох гадоў Марына Фамянкова выкладала філалагічныя дысцыпліны ў Чунцінскім інстытуце міжнароднай камерцыі (ЧІМК) (Кітай). Гэтая дзейнасць ажыццяўлялася ў рамках дзеючага дагавора аб акадэмічным супрацоўніцтве паміж БДУ і ЧІМК. Па сумеснай адукацыйнай праграме ўніверсітэтаў-партнёраў сёння займаюцца больш за 20 кітайскіх студэнтаў. Яны ўжо паспяхова завяршылі цыкл навучання на радзіме і працягваюць падрыхтоўку па спецыяльнасцях «руская філалогія» і «міжнародная журналістыка» ў БДУ. Акрамя таго, з гэтага навучальнага года ўпершыню ў ЧІМК прынятыя студэнты на спецыяльнасць«менеджмент у сферы міжнароднага турызму». У БДУ іх чакаюць праз два гады.


BY 
