Сэрвісы

Сустрэча з пісьменнікамі ў Чысці

29 лістапада ў гарадскім пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна адбылося cапраўднае свята беларускай літаратуры з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, Маладзечанскага паэтычнага аб'яднання "Агмень", а таксама выкладчыкаў філалагічнага факультэта. 

Пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт У.А. Навумовіч быў ініцыятарам гэтай паездкі і вядучым першага аддзялення мерапрыемства. На сцэне Дома культуры прачыталі свае паэтычныя творы старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, гумарыст і сатырык, а таксама дзіцячы паэт Павел Саковіч, паэтэса, журналістка Ірына Тулупава, малады паэт, перакладчык Рагнед Малахоўскі. Расказалі прысутным пра Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і адукацыю, якую можна атрымаць на філалагічным факультэце БДУ, кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык Г.М. Мятліцкая, выпускніца ўніверсітэта К.В. Біруля і кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.П. Кенька, які, акрамя таго, падзяліўся сакрэтамі перакладчыцкай працы.

Вядучай другога аддзялення мерапрыемства была Таццяна Атрошанка, кіраўнік маладзечанскага паэтычнага аб'яднання "Агмень", паэтэса, кампазітар, выканаўца, якая нядаўна атрымала літаратурную ўзнагароду "Залаты Купідон". У гэтай частцы выступілі супрацоўнік бібліятэкі імя М. Багдановіча, пісьменнік, краязнаўца Міхась Казлоўскі, паэты Марыя Бельская, Валерый Хіхіч, Ганна Еляцкова, Сяргей Томкавіч. Бард Таццяна Беланогая выканала некалькі песень на словы Я. Янішчыц.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па гарадскім пасёлку Чысць, якую правёў старшыня Чысцінскага сельвыканкама Анатоль Пяцюшык.

{gallery}2013-12-09{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image