Сэрвісы

Навуковыя чытанні, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага

5 снежня на філалагічным факультэце БДУ кафедрай беларускай літаратуры і культуры былі праведзены Навуковыя чытанні, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння вядомага гісторыка, публіцыста, пісьменніка, літаратуразнаўцы, грамадска-палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага.

Дацэнт А.Л. Верабей выступіў з дакладам пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Прафесар Т.І. Шамякіна падкрэсліла неабходнасць актуалізацыі творчасці В. Ластоўскага ў гуманітарнай навуцы як аўтара, які ў многім абганяў вучоных свайго часу, і спынілася падрабязней на змесце яго найбольш значнага празаічнага твора – аповесці “Лабірынты”. Дацэнт У.А. Навумовіч разгледзеў тэматыку геапалітыкі і этнічнай гісторыі ў працах В. Ластоўскага, а таксама іх значэнне для беларускай нацыі.

На мерапрыемстве выступілі не толькі выкладчыкі, але і студэнты ІІІ курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Конаўка Ганна і Цыбанава Таццяна прааналізавалі апавяданні В. Ластоўскага, Ліпніцкая Марыя расказала пра яго казкі і легенды, Духоўнікава Настасся – пра яго паэтычныя творы.

Image

Рэсурсы

Image
Image