Сэрвісы

Метадычны семінар-трэнінг «Навучанне творчаму пісьму на занятках па замежнай мове ў вышэйшай школе»

18 снежня 2013 года адбыўся метадычны семінар-трэнінг «Навучанне творчаму пісьму на занятках па замежнай мове ў вышэйшай школе», арганізаваны Саветам маладых вучоных філалагічнагафакультэта. Правялі семінар ст. в. В. А. Лойка (кафедра нямецкага мовазнаўства) і ст. в. А. В. Тозік (кафедра англійскага мовазнаўства). Арганізатары праекта расказалі ўдзельнікам трэнінгу пра розныя падыходы да разумення дадзенага віду вучэбнай дзейнасці, пазнаёмілі з разнастайнымі спосабамі навучання пісьму, засяродзіўшыся на практычным прымяненні тых ці іншых метадаў і пераканаўшы ў іх эфектыўнасці пры вывучэнні замежных моў. Падчас трэнінгу былі прадстаўлены і абмеркаваны шматлікія прыклады студэнцкіх творчых работ. Маладыя выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта самі патрэніраваліся складаць разнастайныя тэксты творчага пісьма, а таксама даведаліся шматцікавай культуралагічнай інфармацыі. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы напружанай працы думкі, гумару і ўзаемаразумення. Пасля завяршэння практычнай часткі адбылася дыскусія, прысвечаная метадычным пытанням.

Кароткі змест трэнінгу глядзіце тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.